Беларуская Служба

Сёлета ў Польшчы ліквідуюць Адкрытыя пенсійныя фонды

08.01.2020 10:01
Палякі будуць вырашаць, што зробяць са сваймі сродкамі, сабранымі на рахунках у Адкрытых пенсійных фондах.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: QuinceMedia/pixabay.com/CC0 Public Domain

З чэрвеня па ліпень бягучага году палякі будуць вырашаць, што зрабіць са сваймі сродкамі, назапашанымі ў Адкрытых пенсійных фондах. Гаворка ідзе пра тое, ці пералічыць іх на Індывідуальныя пенсійныя рахункі, ці ў Ведамства сацыяльнага страхавання.

Як заявіў Вальдэмар Буда (Waldemar Buda) з Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі, урад будзе заахвочваць грамадзянаў перавесці сродкі на Індывідуальныя пенсійныя рахункі.

- Па многіх прычынах Індывідуальныя пенсійныя рахункі - гэта больш прывабны выбар. Мы будзем заахвочваць да гэтага, паколькі лічым, што гэтыя грошы будуць інвеставаныя з карысцю для ўладальнікаў. Па-другое, сродкі на Індывідуальных пенсійных рахунках стануць прыватнай уласнасцю. Гэта азначае, што ніякія рэформы пенсійнай сістэмы ў будучыні не будуць іх датычыць. Па-трэцяе, яны будуць спадчыннымі.

Аднак ад сродкаў, пералічаных на Індывідуальныя пенсійныя рахункі, трэба будзе заплаціць падатак у памеры 15%. Такога падатку не трэба будзе плаціць, калі сродкі будуць пераведзеныя ў Ведамства сацыяльнага страхавання.

Вальдэмар Буда падкрэслівае, што кожная выплата сродкаў з дзяржаўнага сектара абкладзеная падаткам. Такім чынам адбываецца і ў выпадку пенсіі, якую выплочвае Ведамства сацыяльнага страхавання.

Сродкі на будучыя пенсіі ў Адкрытыя пенсійныя фонды пералічалі амаль 16 мільёнаў палякаў. Агульная сума гэтых зберажэнняў складае 162 млрд злотых, гэта ў сярэднім звыш 10 тысяч злотых на чалавека.

аз

Польшчы не пагражае глыбокае запавольванне гаспадарчага росту

06.01.2020 15:48
Аднак у 2020 годзе рост польскай гаспадаркі ўсё ж такі запаволіцца.