Напружанасць паміж Іранам і ЗША не ўплывае на вельмі добрыя адносіны паміж Іранам і Польшчай, заявіў пасол Ірана ў Варшаве.
На спецыяльнай прэс-канферэнцыі Масуд Эдрысі Керманшахі запэўніў, што Іран адносіцца да Польшчы, як да свайго сябра. Адначасова іранскі дыпламат заклікаў улады ў Варшаве праводзіць незалежную ад ЗША палітыку ў дачыненні да яго краіны.
Іранскі дыпламат запэўніў, што эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе не паўплывае на адносіны Польшчы і Ірана. У той жа час ён перасцярог Польшчу не давяраць ЗША, бо, на яго думку, Вашынгтон лёгка адмаўляецца ад сваіх саюзнікаў.
“Польшча шмат гадоў была, застаецца і будзе сябрам іранскага народа. Аднак мы раім нашым сябрам з Польшчы не спускацца на дно бездані па вяроўцы, скінутай амерыканцамі. Справа ў тым, каб Польшча мела ўласную палітыку, незалежную ад амерыканскіх агрэсіўных дзеянняў. Вопыт паказвае, што ЗША адмаўляліся ад сваіх лепшых саюзнікаў”, - сказаў Керманшахі.
Іранскі дыпламат звярнуўся да польскіх уладаў з просьбай аднавіць добрыя эканамічныя адносіны Іранам.
аз