Беларуская Служба

Польшча дапамагае патрабуючым жыхаром Лівана

13.01.2020 16:14
Сёння з Познані адправіўся транспарт з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Лівана.
 .    .
Гуманітарная дапамога. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння з Познані адправіўся транспарт з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Лівана. З просьбай аб падрыхтоўцы падарункаў для ліванцаў да Фонду Redemptoris Misio звярнуліся польскія жаўнеры, якія дыслакуюцца ў гэтай краіне.

Паводле польскіх вайскоўцаў, жыхары Лівана змагаюцца са шматлікімі праблемамі. Беднасць паглыбляецца, школы і бальніцы атрымліваюць недастатковае ўрадавае фінансаванне з-за фінансавага крызісу і нестабільнай палітычнай сітуацыі. У краіне не хапае асноўных медыцынскіх артыкулаў, якіх патрабуюць таксама сірыйскія ўцекачы.

У гуманітарным грузе, падрыхтаваным Фондам Redemptoris Misio, знаходзяцца перавязачныя матэрыялы, сродкі гігіены і школьныя прыналежнасці.

Груз павінен трапіць у Ліван ужо 15 студзеня. На месцы яго размяркуюць польскія жаўнеры.

Познаньскі фонд Redemptoris Misio супрацоўнічае з польскімі жаўнерамі, якія дыслакуюцца ў Афганістане больш за 10 гадоў і дапамагае жыхаром гэтай краіны.

аз