Беларуская Служба

230 тысяч чалавек, няздольных самастойна функцыянаваць, атрымліваюць 500 злотых

14.01.2020 12:23
Дадатковыя 500 злотых могуць атрымаць асобы, якім прынамсі 18 гадоў, і яны маюць пасведчанне аб немагчымасці самастойна функцыянаваць.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

З кастрычніка Установа сацыяльнага страхавання (ZUS) выдала больш за 230 тысяч рашэнняў аб прызнанні дадатковых выплат для людзей, няздольных самастойна функцыянаваць. У ZUS трапілі больш за 470 тысяч камплектаў дакументаў у гэтай справе.

Дырэктар ZUS Гертруда Усціньска падкрэслівае, што людзі, якія хочуць атрымліваць выплаты, могуць разлічваць на дапамогу дарадчыкаў установы:

- 1 кастрычніка ў жыццё ўвайшла важная з сацыяльнага пункту гледжання рэформа. Але ўжо з 1 верасня нашыя эксперты былі падрыхтаваныя, каб кансультаваць кліентаў. І да сённяшняга дня выплаты карыстаюцца вялікім зацікаўленнем. Дагэтуль мы абслужылі 3,5 млн кліентаў, якія прыйшлі даведацца, якія трэба выканаць умовы, як скласці дакументы.

Дадатковыя 500 злотых могуць атрымаць асобы, якім прынамсі 18 гадоў, і яны маюць пасведчанне аб немагчымасці самастойна функцыянаваць.

ав