Распачынаючы ІІ Кангрэс развіцця чыгункі польскі лідар Анджэй Дуда заявіў, што чыгунка – гэта адна з асноўных галінаў нацыянальнай гаспадаркі. У прыватнасці Анджэй Дуда звярнуў увагу на значэнне чыгуначнага злучэння ў абароназдольнасці Польшчы:
-Чыгунка мела, мае і будзе мець агромністую стратэгічную вагу, у тым ліку і ваеннае значэнне. Чыгунка займае ключавую ролю ў дзяржаўнай гаспадарцы, у яе развіцці. У тым ліку, чыгуначны транспарт ўплывае на кшталт нашай палітыкі, на здабыццё перавагаў на міжнароднай арэне.
ІІ Кангрэс развіцця чыгункі праходзіць на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. У імі прымаюць удзел палітыкі, бізнесоўцы, кіраўніцтва буйных польскіх транспартна-лагістычных фірмаў.
Галоўныя тэмы сустрэчы– развіццё чыгуначнага транспарту, інвестыцыі, у тым ліку з выкарыстаннем еўрапейскіх фондаў. Эксперты таксама абмяркуюць пытанні, звязаныя з экалогіяй і будаўніцтва Цэнтральнага камунікацыйнага порту.
IAR/эж