Беларуская Служба

У Польшчы склалі «Чорную кнігу перашкодаў на еўрапейскім рынку»

29.01.2020 13:28
Пасля кансультацый «Чорная кніга перашкодаў на агульным еўрапейскім рынку» будзе накіраваная адпаведнаму камісару ў Еўрапейскую камісію
   .
Міністр развіцця Польшчы Я. Эмілевіч PR

Адным з асноўных прынцыпаў існавання Еўрапейскага Звязу з'яўляецца свабоднае перасоўванне людзей, капіталу, тавараў і паслуг унутры межаў аб’яднання. Як пакавае досвед польскіх фірмаў, гэтыя нормы зачастую не выконваюцца.

З гэтае прычыны Міністэрства развіцця Польшчы падрыхтавала так званую «Чорную кнігу», якая змяшчае прыклады дыскрымінацыйных практык, з якімі сутыкаюцца польскія кампаніі ў іншых краінах Еўрапейскага Звязу.

Кіраўніца міністэрства развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) заявіла, што пасля кансультацый «Чорная кніга перашкодаў на агульным еўрапейскім рынку» будзе накіраваная адпаведнаму камісару ў Еўрапейскую камісію:

-«Чорная кніга перашкодаў на агульным еўрапейскім рынку» – гэта матэрыял, які мы распрацоўвалі цягам году. На працягу доўгіх гадоў польскія прадпрыемцы ў грамадскай прасторы звяртаюць увагу на тое, што іх дзейнасць сустракаецца з дыскрымінацыйным стаўленнем на розных нацыянальных рынках Еўропы.

Міністр развіцця Польшчы Ядвіга Эмілевіч выказала надзею, што «Чорная кніга перашкодаў на агульным еўрапейскім рынку» паспрыяе паглыбленай дыскусіі ня толькі сярод краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія найбольш церпяць ад няроўнага падыходу. Палітык спадзяецца, што захады яе міністэсртва данясуць сутнасць праблемы да Заходняй Еўропы.

эж