Матэвуш Маравецкі заявіў, што Цэнтральны камунікацыйны порт будзе прыспяшаць рост польскай эканомікі. Кіраўнік польскага ўраду прыняў удзел у ІІ Кангрэсе развіцця чыгункі ў Варшаве. Падчас свайго выступу прэм'ер Матэвуш Маравецкі пералічыў перавагі будучага новага варшаўскага аэрапорту і яго чыгуначнага злучэння:
- Цэнтральны камунікацыйны порт і яго атачэнне будзе махавіком развіцця ўсё польскай гаспадаркі. Я глыбока перакананы ў тым, што ён стане вялікім шанцам для павелічэнне бізнесовага ды інвестыцыйнага патэнцыялу польскай эканомікі.
Урад Польшчы плануе пабудаваць Цэнтральны камунікацыйны порт на адрэзку паміж Варшавай і Лоддзю. Будаўніцтва мае завершыцца яшчэ ў гэтым дзесяцігоддзе. Цэнтральны камунікацыйны порт стане найвялікшым лётнішчам Польшчы, яно будзе звязаная чыгункай з усімі куткамі краіны.
IAR/эж