Беларуская Служба

Польскі НПЗ у Літве атрымаў прасцейшы доступ да рынкаў Латвіі ды Эстоніі

15.02.2020 15:09
Старшыня праўлення канцэрну «Orlen» заявіў, што аднаўленне злучэння паміж НПЗ у Мажэйках з Латвіяй – гэта ўзорная палітычная і гаспадарчая падзея.
НПЗ у Мажэйках Wikimedia Commons, Algirdas at Lithuanian Wikipedia

15 лютага праходзіць афіцыйная адкрыццё адноўленага чыгуначнага злучэння паміж нафтаперапрацоўчым заводам у літоўскіх Мажэйках і Рэньге ў Латвіі.

Гаворка ідзе пра чыгуначны адрэзак працягласцю каля 20 кіламетраў, дзякуючы якому прадукцыя кампаніі «Orlen Lietuva» (групы «Orlen») зможа патрапіць на латвійскі і эстонскі рынкі па скарочаным, а значыць больш аптымальным шляху.

У 2008 годзе Літва дэмантавала чыгуначную ветку Мажэйкі-Рэньге, транспарт з нафтаперапрацоўчага заводу быў даўжэйшы больш чым на 150 кіламетраў.

Старшыня праўлення Польскага нафтавага канцэрну «Orlen» Даніэль Обайтэк (Daniel Obajtek) заявіў Польскаму радыё, што аднаўленне чыгуначнага злучэння паміж НПЗ у Мажэйках з Латвіяй – гэта ўзорная палітычная і гаспадарчая падзея:

-Гэта адзіны нафтаперапрацоўчы завод у прыбалтыйскіх краінах. Перапрацоўка нафты ў паліва з’яўляецца важным элементам бяспекі дзяржавы. Няма бяспечная дзяржавы, у выпадку калі адсутнічаюць пэўныя галіны гаспадаркі.

Напрыканцы снежня 2019 года Літоўская чыгунка абвясціла аб завяршэнні рэканструкцыі веткі Мажэйкі-Рэньге. Рамонтныя работы каштавалі амаль 9,5 мільёнаў еўра. Рэгулярнае рух грузавых цягнікоў на адноўленым участку плануецца аднавіць сёлета, але 15 лютага першы паказальны транспарт.

Кампанія «Orlen Lietuva» стала адным з буйнейшых плацельшчыкаў падаткаў у Літве.

IAR/эж

Вырашэнне праблемы «Орлена» палепшыць польска-літоўскія стасункі

14.02.2020 15:13
Прэзідэнт Літвы нагадаў, што з самага пачатку свайго кіравання паслядоўна заяўляе, што Польшча зʼяўляецца стратэгічным партнёрам яго краіны.