З-за эпідэміі каронавіруса Польская авіякампаніяй LOT дазваляе пасажырам бясплатна змяніць дату падарожжа. Гэта датычыцца білетаў, набытых да 31 сакавіка на рэйсы з 6 сакавіка па 24 красавіка.
Прадстаўнік польскай нацыянальнай кампаніі LOT Міхал Чэрніцкі паведаміў Польскаму радыё, што білеты можна замяніць на рэйсы, якія будуць ажыццяўляцца да канца гэтага году, захоўваючы той самы клас браніравання:
- Пасажыры атрымліваюць магчымасць бясплатна замяніць білет на палёт, які адбудзецца да 31 снежня. Хачу адзначыць, што мае значэнне дата вяртання з падарожжа. Змяніць трасу ў бясплатным рэжыме немагчыма.
Замяніць браніраванне можна непасрэдна на сайце lot.com, праз службу падтрымкі кліентаў LOT альбо на Facebook.
яс