Польскія ўлады чакаюць, што сёння значна вырасце колькасць асоб, заражаных новым каранавірусам. Пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыі Рады міністраў Міхал Дворчык. Паводле ягоных словаў, гэта звязана з вялікай колькасцю праведзеных дыягнастычных тэстаў. Чым шырэй дыягностыка, тым больш выяўленых выпадкаў інфекцыі.
Дворчык заверыў, што ў польскай дзяржаве ёсць дастатковая колькасць такіх тэстаў.
- У нас звыш 100 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. У сваю чаргу тэстаў у нас дастаткова, насуперак тым звесткам, якія час ад часу паяўляюцца ў медыйнай прасторы.
ПР/нг