Беларуская Служба

Польшча спецрэйсамі вяртае сваіх грамадзян на радзіму

19.03.2020 15:04
Да сёння лайнеры авіякампаніі даставілі на радзіму больш за 8 тыс. чалавек.
      ,    ,    .  Boeing 787 Dreamliner  LOT     , 17  2020
Польскія авіялініі адкрылі чартарныя рэйсы з краін, дзе знаходзіцца шмат палякаў, якія хочуць вярнуцца дадому. Самалёт Boeing 787 Dreamliner авіякампаніі LOT заходзіць на пасадку ў Варшаве, 17 сакавіка 2020 годаPAP/Mateusz Marek

Польская нацыянальная авіякампанія LOT рэалізуе пастанову ўраду Польшчы па вяртанні грамадзян краіны на радзіму. Нагадаем, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй Польшча закрыла свае межы: на тэрыторыю дзяржавы могуць уехаць толькі польскія грамадзяне і іншаземцы, якія пражываюць у краіне. Усе пасля перасячэння мяжы павінны прайсці двухтыднёвы каранцін.

Авіялініі адкрылі чартарныя рэйсы з краін, дзе знаходзіцца шмат палякаў, якія хочуць вярнуцца дадому. Білет павінен купіць сам пасажыр, але да яго кошту даплаціць дзяржава. Актуальна на вяртанне дадому заяўку праз спецыяльны сайт падало 20 тыс. палякаў. Для прыкладу, толькі ў панядзелак авіякампанія рэалізавала 11 рэйсаў, найбольш (4 рэйсы) на трасе Лондан – Варшава. Акрамя таго, самалёты авіялініяй LOT прывезлі палякаў з Каломба ў Шры-Ланцы, Барселоны, Рэйк’явіка, Дубліна, Мальты, Тбілісі і Ларнакі. Да сёння лайнеры авіякампаніі даставілі на радзіму больш за 8 тыс. чалавек. Канкрэтная дата заканчэння аперацыі не вызначаная.

Прадстаўнік авіякампаніі LOT Кшыштаф Мачульскі сказаў, што самалёты накіроўваюцца па палякаў туды, адкуль прыходзіць найбольш заявак.

- Мы сочым за тым, дзе больш за ўсё знаходзіцца польскіх грамадзян, і туды плануем рэйсы. Не выключаем магчымасці, калі за адзін рэйс самалёт прызямліцца ў некалькіх аэрапортах, каб забраць пасажыраў.

Сёння на радзіму вяртаюцца палякі з Бангкоку і Ханоя, а таксама з некалькіх еўрапейскіх гарадоў.

вс