Больш за сто комплексных абедаў у дзень перадае адзін з рэстаратараў медперсаналу абедзвюх шпіталяў Радама. Мясцовыя ўлады ствараюць базу крам, якія бясплатна дастаўляюць пакупкі. Падчас стану эпідэміялагічнай пагрозы фірмы не забываюць аб сацыяльнай адказнасці бізнесу.
У складанай сітуацыі лекары і медсёстры могуць разлічваць на падтрымку кампаніяў, устаноў і прыватных асоб. Напрыклад, уладальнікі аднаго з радамскіх рэстаранаў палічылі, што скардзіцца і падлічваць страты ўжо няма сэнсу. «Мы вырашылі дзейнічаць», – тлумачыць менеджар установы Багуслава Вільчыньска:
-Мы вырашалі ў першую чаргу дапамагчы тым, хто патрабуе гэтай дапамогі. Наш калектыў добра выканаў сваё заданне. Гэта штосьці, што моцна яднае – трэба дапамагаць адзін аднаму, бо дабро вяртаецца.
Падтрымку адчуваюць медыкі па ўсёй Польшчы. Харчаванне атрымліваюць сярод іншых лекары і медсёстры люблінскіх больніцаў, а фірма, якая вырабляе сокі ў Вадаваіцах, дастаўляе харчаванне ва ўсе тамтэйшыя інфекцыйныя лякарні.
IAR/эж