Учора было абвешчана пра смерць яшчэ адной асобы – 45-гадовага жыхара Глагова, які знаходзіўся ў каранціне пасля вяртання з Германіі. Аднак пакуль не вядомыя дакладныя прычыны яго смерці.
Усяго пацверджаныя 21 новых выпадкаў заражэння ў Заходне-паморскім ваяводстве. 11 чалавек шпіталізаваныя, адзін ізаляваны ўдома. Адзін з выпадкаў – пажылая жанчына са Шчэціна, кантактная асоба пацыента, шпіталізаванага раней у інфекцыйнае аддзяленне. Другі выпадак – жанчына, якая пасля вяртання з Вялікабрытаніі апынулася ў каранціне. Пасля зʼяўлення сімптомаў (ліхаманка, кашаль), у яе ўзялі мазок на абследаванне. Пакуль яна не патрабуе шпіталізацыі ды знаходзіцца ў хатняй ізаляцыі.
Гэта значыць, што ў Польшчы ўжо ёсць 547 пацверджаных выпадкаў развіцця каранавіруса.
Сёння Міністэрства аховы здароўя краіны паведаміла пра тое, што ў шпіталі ў Познані памерла 37-гадовая жанчына, якую даставілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане з-за абвастрэння наяўных захворванняў. Міністэрства чакаем дыягназу ад лекараў адносна прычын смерці.
юл