Беларуская Служба

Польскае грамадства пазітыўна ацэньвае антыкрызісныя меры ўраду

22.03.2020 16:21
67% палякаў станоўча ставяцца да «Антыкрызіснага шчыту», прадстаўленага ўрадам Матэвуша Маравецкага.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Paweł Supernak

На днях польскі прэмʼер-міністр прадставіў асноўныя палажэнні ўрадавага антыкрызіснага пакета для прадпрымальнікаў і служачых на суму каля 212 мільярдаў злотых, гэта значыць амаль 10% ВУП.

«Антыкрызісны шчыт» грунтуецца на 5 слупах: бяспека супрацоўнікаў, прадугледжаныя меры на суму 30 мільярдаў злотых, фінансаванне бізнесу – 74 мільярды злотых, ахова здароўя – 7,5 мільярдаў злотых, умацаванне фінансавай сістэмы – 70,3 мільярды, і праграма дзяржаўныя інвестыцыі на суму 30 мільярдаў злотых.

У апытанні Estymator, якое праводзілася на замову парталу DoRzeczy.pl. »антыкрызісны шчыт« станоўча ацанілі 67% палякаў, з якіх 25% далі ацэнку »вельмі добра«, 42% – »даволі добра« і 22% былі супраць урадавых рашэнняў. 11% рэспандэнтаў не мелі меркавання ў гэтай справе.

ПР/юл