У рамках акцыі жаўнеры Войскаў тэрытарыяльнай абароны забяспечваюць харчаваннем і медыкаментамі людзей у патрэбе, падтрымліваюць санітарныя службы і мясцовыя органы ўлады, супрацоўнічаюць з цэнтрамі сацыяльнай дапамогі і дабрачыннымі арганізацыямі, дапамагаюць сем'ям медперсансала, ветэранам і сталым людзям, якія знаходзяцца на каранціне.
Жаўнеры тэрытарыяльнай абароны таксама здаюць кроў. Усяго за адзін дзень у Варміі і Мазурах кроў здалі 43 салдаты – гаворыць Моніка Яблоньска-Будэр, прэс-сакратар 4-й Вармінска-Мазурскай брыгады тэрытарыяльнай абароны:
-Мы запампавалі ў сістэму 19 350 мл крыві, і гэты аб’ём увесь час павялічваецца. Гэта наш адказ на заклік Рэгіянальнага цэнтру крыві ў Ольштыне.
Акцыя «Устойлівая вясна» (Odporna Wiosna) Войскаў тэрытарыяльнай абароны мае агульнапольскі характар.
Так у Вялікапольшчы, дзякуючы супольным намаганням Цэнтру кіравання крызіснымі сітуацыямі і Музею бранятанкавай зброі ў Познані, тэрытарыяльшчыкі даставілі медыкаменты ў 13 населеных пунктаў і 23 лякарні, у тым ліку і ў шпіталь гораду Каліш.
IAR/эж