Беларуская Служба

Кракаўскія бізнесоўцы пратэставалі супраць «антыкрызіснага шчыту»

07.04.2020 14:52
У сувязі з забаронай сходаў пратэстоўцы блакавалі вуліцы доўгай калонай аўтамабіляў. 
Opustoszały rynek w Krakowie. W związku z pandemią koronawirusa Polacy powinni w miarę możliwości pozostawać w domach
Opustoszały rynek w Krakowie. W związku z pandemią koronawirusa Polacy powinni w miarę możliwości pozostawać w domachPAP/Łukasz Gągulski

У гістрачынай сталіцы Польшчы Кракаве адбылася акцыя пратэсту прадпрымальнікаў, якія не пагаджаюцца з антыкрызіснымі захадамі ўрада Матэвуша Маравецкгага. За апошні месяц больш за 60 тысяч польскіх фірмаў ліквідавалі або прыпынілі прадпрымальніцкую дзейнасць.

У сувязі з забаронай сходаў пратэстоўцы блакавалі вуліцы доўгай калонай аўтамабіляў. Бізнесоўцы падкрэслівалі, што многія з іх у цяперашні час не маюць ніякага даходу. Прапанаваны ўрадам «антыкрызісны шчыт» недастатковы, – кажа прадпрымальнік з Малапольшчы Барташ Бахеньчак:

-Застаецца многа пытанняў, якія ўрад ужо павінен быў вырашыць і мог гэта зрабіць. Напрыклад, аўтаматычнае вызваленне ад аплаты ўнёскаў у Фонд сацыяльнага страхавання для ўсіх прадпрымальнікаў на бліжэйшыя 6 месяцаў. Таксама, ліквідацыя або памяншэння цэлага шэрага падаткаў. На гэты час можна было панізіць нават падаходны падатак, гэта пазітыўна паўплывала бы на кожнага паляка.

Аўтамабільны пратэст кракаўскіх прадпрымальнікаў адбываўся ў цэнтральнай частцы гораду.

IAR/эж