Сёння каталікі адзначаюць Вялікую суботу. У гэты дзень у касцёлах асвячаюць велікодныя прадукты, якія прыносяць вернікі. Урачыстасці Вялікай суботы заканчваюцца Пасхальнай імшой. Уваскрашэнне Хрыста абвяшчаюць званы і ўрачыстыя спевы.
Вялікая субота – гэта таксама час, калі вернікі робяць і асвячаюць пісанкі – фарбаваныя велікодныя яйкі. Гэта сімвал уваскрашэння Хрыста, а ў дахрысціянскай традыцыі – сімвал вясенняга адраджэння прыроды.
Снеданне ў нядзелю абавязкова пачынаецца са святочнага яйка. Цікава, што да XII стагоддзя царква забараняла ўжываць яйкі падчас Вялікадня, бо такім чынам змагалася з паганскімі абрадамі.
Сярод праваслаўных вернікаў у некаторых рэгіёнах Польшчы і Беларусі да сёння захавалася традыцыя прыносіць велікодныя яйкі на магілы памерлых блізкіх.
вс
на фота: прыклад велікоднага стала