Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў са зваротам да народу

11.04.2020 11:06
Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што 10-я гадавіна Смаленскай катастрофы прыпадае на асаблівы час, калі ўся Польшча і ўвесь свет змагаюцца з эпідэміяй каранавіруса.
        ,    ,       10  2010
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў са зваротам да народу, у якім назваў «трагедыяй, якую нельга ўявіць» крушэнне прэзідэнцкага самалёта 10 красавіка 2010 года пад СмаленскамPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў са зваротам да народу, у якім назваў «трагедыяй, якую нельга ўявіць» крушэнне прэзідэнцкага самалёта 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам.

«Тады загінулі 96 выдатных палякаў на чале з прэзідэнтам Польшчы прафесарам Лехам Качыньскім і яго жонкай. Наша Бацькаўшчына панесла велізарныя страты. Гэта была самая вялікая трагедыя ў пасляваеннай гісторыі Польшчы», – сказаў кіраўнік краіны.

Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што 10-я гадавіна Смаленскай катастрофы прыпадае на асаблівы час, калі ўся Польшча і ўвесь свет змагаюцца з эпідэміяй каранавіруса.

«Сёння мы абавязаныя зрабіць усё, каб справіцца з выклікамі, якія прадугледжвае служба нашай Айчыне. Каб з гонарам замяніць тых выбітных прадстаўнікоў нацыі, якіх мы страцілі 10 гадоў таму. Мы павінны развіваць нашу краіну, клапаціцца аб сваёй радзіме, аднаўляць нашу супольнасць, нягледзячы на памылкі, якія мы здзяйсняем кожны дзень», – сказаў Анджэй Дуда.

вс