Беларуская Служба

На Вялікдзень паліцыя будзе правяраць мэтазгоднасць знаходжання на вуліцы

11.04.2020 16:01
За парушэнне рэжыму самаізаляцыі пагражаюць высокія штрафы – да некалькі тысяч злотых.
Паліцыя на вуліцы КракаваPAP/Łukasz Gągulski

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса ў Польшчы і ўведзеным каранцінам палітыкі, грамадскія дзеячы і зоркі заклікаюць палякаў застацца дома на Вялікдзень. З такім зваротам неаднаразова выступалі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі. У краіне паліцыя можа спыніць грамадзяніна на вуліцы і запытаць пра мэту яго выхады з дому.

Гэтак сама паліцэйскія будуць паступаць і ў перыяд Вялікадня, сказаў прэс-сакратар Галоўнага паліцэйскага ўпраўлення Польшчы інспектар (палкоўнік) Марʼюш Цярка.

- Нагадаю, што перамяшчацца можна з працы і на працу, дамоў, падчас дапамогі людзям, якім яна патрэбная, альбо ў сувязі з важнай жыццёвай неабходнасцю. Гэта пакупкі ў краме, аптэцы, візіт у лекара, іншыя важныя справы.

За парушэнне рэжыму самаізаляцыі пагражаюць высокія штрафы – да некалькі тысяч злотых.

вс