Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы могуць абліць вадою

13.04.2020 13:01
На другі дзень Вялікадня ў Польшчы існуе даўняя традыцыя аблівацца вадою, таму сённяшні дзень таксама называюць Мокрым панядзелкам.
Michał Elwiro Andriolli - Dyngus (1882)
Michał Elwiro Andriolli - "Dyngus" (1882)domena publiczna (wikimiedia)

Згодна са старадаўняй традыцыяй сёння ў Польшчы – Смігус-дынгус альбо інакш Мокры панядзелак. Здаўна існуе звычай менавіта ў велікодны панядзелак аблівацца вадою. Лічыцца, што чалавеку, якога аблілі вадою, будзе спрыяць поспех і багацце.

Вадою абліваюцца перш за ўсё дзеці й моладзь, але пад струмень могуць трапіць звычайныя пешаходы. У гэтым выпадку паліцыя папярэджвае, што расцэньвае такі крок як дробнае хуліганства, за што пагражае штраф у памеры 500 злотых (каля 110 еўра).

Сёлета практычнае адзначэнне Мокрага панядзелка значна абмежаванае з-за рэжыму самаізаляцыі, які ўведзены на тэрыторыі цэлай Польшчы ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам.

вс