14 красавіка ў другі раз адзначацца свята Хрышчэння Польшчы. Гэта дзяржаўнае свята, зацверджана Сеймам летась.
14 красавіка 966 года, кароль Польшчы Мешка І князь палян, прыняў хрышчэнне, што стала пачатак хрысціянізацыі польскіх зямель і адначасова запачаткавала адлік дзяржаўнасці гэтага народа.
Да спадчыны Хрышчэння Польшчы неаднаразова звяртаўся святы Ян Павел II. Так было, у прыватнасці, у 1979 годзе ў Варшаве. Папа рымскі падкрэсліваў вялікую ролю хрысціянства ў пабудове еўрапейскай культурнай, філасофскай і сацыяльнай супольнасці.
У пропаведзі падчас імшы на Плошчы Перамогі ў Варшаве (цяпер Плошча Пілсудскага) 2 чэрвеня 1979 года Ян Павел II казаў, што без Хрышчэння Польшчы немагчыма зразумець гісторыю польскага народа:
-Немагчыма зразумець гісторыі Польшчы, гэтай вялікай тысячагадовай супольнасці. Яна моцна сведчыць пра мяне, пра кожнага з нас! Калі б мы не прынялі гэты ключ, ключ да разумення нашага народа, мы наканавалі бы сабе катастрафічнае непаразуменне. Мы не разумелі бы саміх сябе!
2016 год пастановай Сейма і Сената, адзначаўся як год юбілею 1050-годдзя Хрышчэння Польшчы. Урачыстасці суправаджаліся лозунгам «Дзе хрышчэнне, там Надзея».
IAR/эж