Беларуская Служба

Самы вялікі самалёт на свеце даставіў у Польшчу медычнае абсталяванне

14.04.2020 15:09
Сярод іншага, «Мрыя» даставіла з КНР некалькі сотняў тысяч ахоўных касцюмаў і шчыткоў.
Варшаваўскі Аэрапорт Шапэна сустракае ўкраінскую "Мрыю" PAP/Leszek Szymański

Украінскі Ан-225 «Мрыя» прыляцеў у Варшаву. Бортам з Кітая дастаўлены ладунак, набыты дзвюма польскімі дзяржаўнымі карпарацыямі «Польскай меддзю» (KGHM) і LOTOS.

Самалёт цалкам загружаны медычным абсталяваннем. Гэта, перш за ўсё, сродкі індывідуальнай абароны, якія патрэбныя для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Акрамя таго, «Мрыя» даставіла з КНР некалькі сотняў тысяч ахоўных касцюмаў і ахоўных шчыткоў.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў на прэсавай канферэнцыі пасля пасадкі самалёта, што вядуцца актыўныя перамовы аб куплі Польшчай апаратаў штучнага дыхання:

-Мы хочам мець медычных тавараў больш, пра запас. Учора я вёў перамовы аб куплі апаратаў штучнага дыхання. Трэба, каб іх было больш, чым нам зараз патрэбна. Няхай яны ніколі не будуць выкарыстаны. Аднак мы хочам мець больш апаратаў штучнага дыхання і медычнага абсталявання пра запас, бо гэта можа спатрэбіцца ў барацьбе з каранавірусам.

Ан-225 «Мрыя» быў створана напрыканцы 80-х гадоў XX ст. Пачаткова ён прызначаўся для перавозкі шматразовага касмічнага карабля «Буран». Сёння «Мрыя» лётае ў колерах украінскага сцяга.

Гіганцкая «Мрыя» упершыню прыляцела ў Варшаву, але гэта ўжо трэці рэйс борта ў Польшчу. Некалькі гадоў таму самалёт здзяйсняў пасадку на аэрадромах Познані і Катавіцаў.

IAR/эж