У сакавіку цэны на тавары і паслугі выраслі ў Польшчы на 4,6%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта другі па велічыні рост з лістапада 2011 года. Самы вялікі скачок назіраўся месяц таму.
У параўнанні з сакавіком мінулага года больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання. Больш чым на 19 % выраслі цэны на садавіну і больш чым на 15% - цэны на мяса. Патанелі толькі алей і сала.
Аналітык банку Pekao Пётр Барткевіч перакананы, што ў бліжэйшыя месяцы будзе назірацца далейшы рост цэнаў на прадукты харчавання:
- У пэўным сэнсе гэта наступствы таго, што мы назіраем за нашымі вокнамі – засухі. Таксама назіраюцца абмежаванне прапановы на свеце, у прыватнасці на рынку садавіны і некаторых збожжавых культур. Мноства дзяржаў увялі экспартныя абмежаванні, дзе-нідзе проста няма каму збіраць ураджай. Хутка пералічаныя чыннікі крануць Польшчу, асабліва ў выпадку, калі не будзе замежных сезонных працаўнікоў. Гэта цалкам магчыма.
Сакавіцкія паказнікі росту цэн на тавары і паслугі былі вылічаны ў адпаведнасці з новымі рэкамендацыямі, уведзенымі Еўрастатам перад абліччам пандэміі каранаівруса.
IAR/эж