Беларуская Служба

Польшча начэплівае маскі

16.04.2020 11:10
Раніцай 16 красавіка ў Польшчы налічвалася 7771 носьбітаў каранавіруса, 292 пацыенты памерлі.
Działania służb medycznych na jednym z poznańskich osiedli
Działania służb medycznych na jednym z poznańskich osiedliPAP/Jakub Kaczmarczyk

З 16 красавіка ў Польшчы пачаў дзейнічаць абавязак закрыцця роту і носу ў грамадскіх месцах. Гэта чарговы крок урада па барацьбе з эпідэміяй карнавіруса. Закрыццё твару не вызваляе ад абавязку захоўваць сацыяльную дыстанцыю, тлумачыць намеснік галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Гжэгаш Худзік:

-Ужыванне якой-кольвечы заслоны на рот і нос дапамагае, але гэтыя захады не дазваляюць нам змяншаць сацыяльную адлегласць, ці весці размовы з кімсьці твар у твар.

Абавязак закрыцця роту і носу ў грамадскіх месцах не распаўсюджваецца на дзяцей ва ўзросце да 4 гадоў і людзей, якія маюць сур'ёзныя праблемы з дыханнем ці не могуць самастойна зняць маску або хусцінку.

Тым часам каранавірус працягвае шырыцца Польшчай. Раніцай 16 красавіка тут налічвалася 7771 носьбітаў гэтай хваробы, 292 пацыенты памерлі.

IAR/TVN/эж