Анджэй Дуда звярнуўся да ўрада з просьбай тэрмінова выплаціць кампенсацыі фермерам. Гаворка ідзе аб выплаце сродкаў, якія павінны кампенсаваць страты аграрыяў, зафіксаваныя яшчэ з-за леташняй засухі.
Прэзідэнт Польшчы заявіў пасля сустрэчы на якой, сярод іншых прысутнічаў міністр сельскай гаспадаркі Ян Кшыштаф Арданоўскі, што 10% фермераў, якія звярнуліся па кампенсацыю, яшчэ не атрымалі грошы за 2019 год:
-Я катэгарычна заклікаю прэм’ера і саўмін нарэшце выплаціць гэтыя кампенсацыі, надзвычай пільнае і фундаментальнае пытанне. Гэтага вымагае стабільна сельскагаспадарчая палітыка, да якой мы ў Польшчы імкнёмся.
З нагоды міжнароднага Дня Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў відэаканферэнцыю з міністрамі, адказнымі за кіраванне воднымі рэсурсамі, абарону навакольнага асяроддзя і клімат. Прэзідэнт выслухаў, у прыватнасці, даклад аб стане вод у Польшчы. Анджэй Дуда звярнуўся да палякаў з заклікам рацыянальна выкарыстоўваць ваду.
Нагадаем, сёлета ў Польшчы назіраецца самі нізкі ўзровень грунтовых водаў за апошнія сто гадоў. Краіне пагражае засуха.
IAR/PAP/эж