Беларуская Служба

Прэзідэнт заклікае палякаў саджаць лес

23.04.2020 12:57
З нагоды Міжнароднага Дня Зямлі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда асабіста пасадзіў хвоі ў Гарвалінскім лясніцтве.
 .
Прэзідэнт А. Дуда саджае хвоі prezydent.pl

Анджэй Дуда звярнуўся да палякаў з просьбай прыняць удзел у агульнанацыянальнай акцыі па пасадцы лясоў пад назва #SadziMY (па-бел. -«Мы саджаем»). Учора, 22 красавіка з нагоды Міжнароднага Дня Зямлі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда асабіста пасадзіў хвоі ў Гарвалінскім лясніцтве.

Як сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў спецыяльным відэазвароце, мэта акцыі заключаецца ў тым, каб у Польшчы было як мага больш лясоў. Дрэвы паспрыяюць паляпшэнню якасці паветра і абароне клімату. Польскі лідар таксама заклікаў прыбіраць лясы і ўпарадкаваць паркі:

-Увесь час мы заклікаем вас застацца дома. Аднак калі вы ўсё ж такі, вырашылі пайсці ў парк ці лес, вазьміце сабой торбачку і пазбірайце смецце.

Сёлета праз эпідэмію каранвіруса групавая пасадка дрэў немагчымая. Тым не менш, прэзідэнт Анджэй Дуда заклікае ўсіх людзей, якія адправяцца ў лес, каб адпачыць, пасадзіць дрэва ў рамках акцыі #SadziMY.

IAR/эж