Прэсавы сакратар прэзідэнта Анджэя Дуды міністр Блажэй Спыхальскі заявіў, што здзіўлены пазіцыяй апазіцыйных палітыкаў, якія хочуць перанесці прэзідэнцкія выбары. На яго думку, выбары – гэта сутнасць дэмакратыі і яны павінны адбыцца ў прадугледжаны законам тэрмін.
У эфіры тэлеканалу TVP Info міністр Блажэй Спыхальскі таксама заявіў, што дзеянні некаторых прадстаўнікоў апазіцыі могуць прывесці да дэстабілізацыі дзяржавы:
-Выбары павінны адбывацца паводле Канстытуцыі. Гэта неабходна для таго, каб польская дзяржава працягвала добра функцыянаваць. Павінна быць пераемнасць дзяржаўнай улады.
Міністр Блажэй Спыхальскі падкрэсліў, што прэзідэнцкія выбары, паводле закона і рашэння старшыні Сейма, пройдуць 10 траўня. Урад хоча, каб галасаванне праходзіла толькі завочна – па пошце.
Нагадаем, у сувязі з эпідэміяй каранавіруса апазіцыя, а таксама частка ўрадавай кааліцыя намагаюцца перанесці дату прэзідэнцкіх выбараў.
IAR/эж