У Польшчы школы будуць зачыненыя да 24 траўня. Выпускныя экзамены пачнуцца 8 чэрвеня, а васьмікласнікі будуць здаваць экзамены 16 чэрвеня. У гэтым годзе вусных экзаменаў не будзе, паведаміў міністр адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі.
Ён сказаў, што эпідэмічная сітуацыя яшчэ не дазваляе вучням вярнуцца ў школы. Міністр выказаў спадзяванне, што ўдасца правесці экзамены, выконваючы меры бяспекі.
Міністр запэўніў, што тэрміны падачы дакументаў у ВНУ будуць залежаць ад правядзення экзаменаў, а вучні, якія не змогуць здаць іспыты ў прызначаныя даты, будуць мець такую магчымасць у іншыя дні.
Вынікі экзаменаў васьмікласнікі даведаюцца 31 ліпеня, вынікі ж выпускных экзаменаў на атэстат сталасці стануць вядомыя да 11 жніўня.
вс