Міністр спорту Польшчы Данута Дмоўска-Анджэюк паведаміла на прэс-канферэнцыі, што з 4 мая ў Польшчы будуць дазволеныя трэніроўкі без медыцынскіх масак. Аднак будзе адна ўмова – спартыўныя абʼекты павінны знаходзіцца на свабодным паветры. Пры гэтым на абʼекце павінна быць максімальна шэсць чалавек, у выпадку тэніснага корту – два чалавекі. Па-ранейшаму захаваецца патрабаванне адлегласці паміж людзьмі ў мінімум два метры.
Міністр Данута Дмоўска-Анджэюк таксама сказала, што ў канцы мая, на пачатку чэрвеня будуць узноўленыя матчы «Экстракласы» – спаборніцтва паміж прафесійнымі футбольнымі клубамі Польшчы, найвышэйшае ў польскай сістэме футбольных ліг.
вс