Беларуская Служба

Міністр развіцця Польшчы: Гаспадарка вернецца да жыцця да канца чэрвеня

27.04.2020 09:26
Яна папярэдзіла, што частка абмежаванняў можа ізноў паявіцца, калі эпідэмія будзе пашырацца.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Віцэ-прэм’ер, міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч у размове з газетай «Polska Times» заявіла, што гаспадарка вернецца да жыцця да канца чэрвеня. Яна папярэдзіла, што частка абмежаванняў можа ізноў паявіцца, калі эпідэмія будзе пашырацца.

Яна паінфармавала ў панядзелак, што неўзабаве паявяцца чарговыя палёгкі. Ядвіга Эмілевіч зазначыла, што калі б аказалася, што раптоўна колькасць захворванняў пачынае хутка расці, то «не выключана, што з часткі палёгкаў мы будзем зноў вымушаныя адмовіцца».

На пытанне пра сітуацыю ў гаспадарцы яна адзначыла, што не спадзяецца хуткага росту ў выглядзе літары V, бо «калі б так мела быць, то ўжо ў першым месяцы крызісу былі б бачныя прыкметы ажыўлення».

Міністр Эмілевіч адначасова падкрэсліла, што няма ніякіх сумневаў, што ў выніку гэтага крызісу на рынку паявяцца новыя магчымасці. – Пытанне, ці польскія прадпрымальнікі здолеюць хутка прыстасавацца да новых умовах функцыянавання і гэтыя магчымасці выкарыстаць, – гаварыла.

Ядвіга Эмілевіч нагадала, што базавы сцэнар прадугледжвае, што цалкам гаспадарка пачне працаваць да канца чэрвеня. Аднак, яна падкрэсліла, каб не падыходзіць да гэтага як да вяртання да стану перад пачаткам эпідэміі.

ав