Пра гэта паведаміў прэс-сакратар міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч. Раніцай у панядзелак дыягназ Covid-19 пацверджаны ў 144 новых выпадках, памерлі чатыры чалавекі.
-Важнай з'яўляецца лічба чалавек, якія выздараўліваюць. За апошнія суткі – гэта каля 200 чалавек. Разам 2466 выйшлі са шпіталя, ці закончылі хатнюю ізаляцыю, ці знаходжанне ў ізалятарах.
Агульная лічба заражаных у Польшчы складае 11 761 чалавек, з іх 539 чалавек памерлі.
ав