Беларуская Служба

Мінула 60 гадоў ад абароны крыжа ў мясцовасці Нова Гута

27.04.2020 15:01
27 красавіка 1960 году камуністычныя ўлады зрабілі спробу дэмантажу крыжа, які стаяў у месцы, дзе меў узнікнуць касцёл.
Абаронены крыж сёння PAP/Łukasz Gągulski

Супраць выступілі мясцовыя жыхары цяперашняга мікрараёну Кракава.

У гадавіну тагачасных падзей старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк усклаў вянок у памяць пра жыхароў, паводзіны якіх былі геройскімі.

Камуністычныя ўлады хацелі знесці крыж, паколькі планавалі там збудаваць школу. Войцех Падухоўскі з Бюро гістарычных даследаванняў ІНП тлумачыць, што камуністычныя ўлады палічылі пратэст жыхароў нелегальным і вырашылі ўціхамірыць абаронцаў крыжа.

-Адбыліся сутычкі з міліцыяй, яны былі вельмі інтэнсіўныя. Усё закончылася вельмі вялікімі рэпрэсіямі ў дачыненні да ўдзельнікаў тых падзей. Каля 500 чалавек былі затрыманыя, каля 80 чалавек пасаджаныя ў турму. Каля 150 чалавек атрымалі высокія штрафы, некаторых звольнілі з працы.

Нягледзячы на выкарыстаныя камуністычнымі ўладамі сродкі сілы, крыж не ўдалося знесці.

ав