Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца стабілізацыя росту колькасці хворых на COVID-19

28.04.2020 13:01
Апоўдні 28 красавіка лік заражаных каранавірусам палякаў перакрочыў 12 тысяч.
        COVID-19
Студэнты Гданьскага медыцынскага універсітэта па шляху ў лабараторыю COVID-19PAP/Adam Warżawa

Дзякуючы абмежавальным захадам польскага ўраду і сацыяльнаму каранціну назіраецца стабілізацыя эпідэміі каранавіруса, – паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч. Чыноўнік дадаў, што сутачны прыросты ліку хворых вагаецца ў межах ад 300 да 400 выпадкаў:

-Мы ўжо чарговы дзень запар гаворым пра лік прыкладна 300 новых захворванняў на суткі, назіраем пэўную стагнацыю. Гэта сведчыць аб тым, што крывая росту колькасці выпадкаў каранвіруса вельмі стабільная.

Апоўдні 28 красавіка лік заражаных каранавірусам палякаў перакрочыў 12 тысяч. У Польшчы аднатавалі 570 смяротных выпадкаў COVID-19.

IAR/эж