Беларуская Служба

Польшча плануе зняць чарговыя абмежаванні, уведзеныя для барацьбы з каранавірусам

29.04.2020 09:52
У якасці прыкладу прэс-сакратар ураду Польшчы прывёў дазвол на працу гасцініц.
Rzecznik rządu Piotr Mller
Rzecznik rządu Piotr MüllerWojciech Kusiński/Polskie Radio

Урадавая антыкрызісная група на сённяшнім паседжанні разгледзіць пытанне адмены чарговых абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё паведаміў прэс-сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер.

Паводле яго слоў, хоць у Польшчы і надалей назіраецца рост заражэння вірусам SARS-CoV-2, то аднак службе аховы здароўя не пагражае параліч. «У сувязі з гэтым можам разгледзіць пытанне адмены некаторых абмежаванняў», – сказаў Мюлер.

У якасці прыкладу ён прывёў дазвол на працу гасцініц і іншых аб'ектаў з месцамі для начлегу, працу крамаў з будаўнічымі матэрыяламі ў выходныя дні, бібліятэк ды іншых устаноў культуры.

вс