Сёння, 29 красавіка, адзначаецца Дзень пакутніцтва польскага духавенства падчас Другой сусветнай вайны. У гэты дзень 75 гадоў таму армія ЗША вызваліла нямецкі канцлагер у Дахаў пад Мюнхенам.
Згаданы канцэнтрацыйны лагер стаў сімвалам пакутніцтва польскага духавенства. Агулам падчас Другой сусветнай вайны нацысты адправілі ў Дахаў 2794 святароў, уключаючы 1773 святароў з Польшчы.
Паводле словаў кіраўніка Упраўлення ветэранаў і рэпрэсаваных Яна Юзэфа Каспшыка, ліквідацыя духавенства была адной з мэтаў нацысцкай Германіі ў акупаванай Польшчы.
Гісторык зазначыў, што яшчэ ў пачатку вайны адзін з найважнейшых прадстаўнікоў Трэцяга рэйху Райнгард Гайдрых заявіў, што вядучыя пласты польскага насельніцтва, у тым ліку духавенства, неабходна нейтралізаваць.
У ходзе Другой сусветнай вайны загінула каля 3 тыс. польскіх святароў – гэта амаль 20% усяго даваеннага духавенства ў Польшчы. Дзень пакутніцтва польскага духавенства падчас Другой сусветнай вайны быў заснаваны епіскапатам Польшчы ў 2002 годзе.
вс