Беларуская Служба

Анджэй Дуда заклікаў палякаў эканомна выкарыстоўваць ваду

29.04.2020 17:10
Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што ў сувязі з сітуацыяй неабходна правесці выхаваўчую акцыю. 
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Wojciech Olkuśnik

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў палякаў беражліва выкарыстоўваць ваду. Кіраўнік польскай дзяржавы зазначыў, што ў краіне – невялікія запасы пітной вады і назіраецца засуха, таму неабходна прадпрыняць адпаведныя меры для эканоміі прыроднага рэсурсу.

Прэзідэнт Дуда падкрэсліў, што ў сувязі з сітуацыяй неабходна правесці выхаваўчую акцыю. Кіраўнік краіны заклікаў грамадзян рацыянальна выкарыстоўваць ваду ў сябе дома, а хто мае магчымасць – назапашваць дажджавую ваду, якую пазней можна выкарыстаць у гаспадарчых мэтах.

вс