Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Польшчы падзякаваў палякам замежжа

02.05.2020 09:02
«Мы бачым прамую сувязь паміж дасягненнямі палякаў ды іх пазіцыяй у асобных краінах і поспехамі Польшчы на міжнароднай арэне».
.
Я. Чапутовіч twitter.com/@MSZ_RP

З нагоды Дня палякаў замежжа (Dzień Polonii i Polaków za Granicą) мінсітр замежных спраў Яцэк Чапутовіч звярнуўся да суайчыннікаў, якія жывуць па-за межамі Польшчы:

- Паважнае спадарства! Дарагія суайчыннікі! У сувязі з Днём палякаў замежжа, які прыпадае на 2 траўня, хачу сардэчна павіншаваць вас.

Сёння, палякі па ўсёй краіне асаблівым чынам яднаюцца думкамі з тымі, хто будучы часткай нашага народа, знайшоў свой новы дом за мяжой. З асаблівай увагай, прыгадваем тых, хто застаўся ў сваіх дамах, але апынуўся па-за межамі сучаснай Польшчы.

Хачу выразіць глыбокую павагу і падзяку ўсім тым хто, нягледзячы на складанасці і адлегласць, не страціў сувязі з бацькаўшчынай і не забыў мову сваіх продкаў, пераказваючы яе чарговым пакаленням.

Сёння, у часы заразы, мы надзвычай адчуваем моц еднасці народу. Мы ганарымся нашымі суайчыннікамі, якія падчас эпідэміі дапамагаюць тым, хто ў патрэбе. Помнім пра польскіх лекараў і медсёстраў, якія працуюць у лякарнях па ўсім свеце, яны працуюць з вялікай адданасцю сваёй справе.

Міністэрства замежных спраў Польшчы падтрымлівае палякаў замежжа ў рамках акцыі Polonia for neighbors (па-беларуску – «Палякі замежжа для суседзяў»). Акцыя дэманструе, што палякі – гэта чуллівыя і самаахвярныя суседзі. За гэтую салідарнасць мы сардэчна дзякуем!

Прагнем, каб адносіны паміж польскай дзяржавай і палякамі замежжа грунтаваліся на партнёрстве і ўзаемным даверы, а нашае супрацоўніцтва было паспяховае і гарманічнае.

Мы хочам, каб палякі замежжа смела адказвалі на новыя выклікі і рабілі істотны ўнёсак у грамадствы, у якіх выпала жыць. Мы бачым прамую сувязь паміж дасягненнямі палякаў ды іх пазіцыяй у асобных краінах і поспехамі Польшчы на міжнароднай арэне.

Мы адкрытыя для вашых прапановаў, бо разумеем, што скаардываныя і супольныя дзеянні дазволяць развіваць патэнцыял палякаў, раскіданых па ўсім свеце.

З нагоды Свята палякаў замежжа, зычу вам здароўя, сілы і надзеі на дарозе да лепшай заўтра.



Па-за межамі Польшчы жыве прыкладна 20 мільёнаў палякаў. Мэтай Дня палякаў замежжа з'яўляецца ўзмацненне пачуцця адзінства ўсіх суайчыннікаў.

Самая вялікая група польскіх мігрантаў і асоб польскага паходжання жыве ў ЗША – 10 мільёнаў чалавек. Вялікія групы палякаў жывуць таксама ў Бразіліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі і Нямеччыне. Палякі жывуць у Беларусі, Літве і Украіне.

Упершыню Дзень палякаў замежжа святкаваўся ў 2002 годзе. Свята каранямі сягае даваеннай традыцыі, паводле якой, 2 траўня адзначаўся Дзень імігранта.

эж