Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмеркавалі магчымасці аднаўлення эканамічных кантактаў
Прэзідэнты Польшчы і Украіны абмеркавалі магчымасці аднаўлення двухбаковых эканамічных кантактаў. У ходзе відэаканферэнцыі Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі таксама абмеркавалі эпідэмію каранавіруса і бяспеку ў рэгіёне.
У Канцылярыі Анджэя Дуды адзначылі, што ў ходзе відэаканферэнцыі прэзідэнт Украіны паведаміў аб сітуацыі на акупаваных тэрыторыях Данбаса. Украінскі лідар таксама распавёў аб бягучым стане перамоваў у нармандскага фармаце.
Акрамя таго, прэзідэнты абмеркавалі варыянты магчымага сцэнара размарожвання эканамічных кантактаў, у прыватнасці, прыбыцця ўкраінскіх работнікаў у Польшчу.
Раней урад у Кіеве паведаміў пра гатоўнасць да перамоваў з краінамі, жадаючымі запрасіць украінскіх работнікаў на працу.
вс