Беларуская Служба

Сейм Польшчы прыняў чарговы пакет законаў, накіраваных на барацьбу з эканамічнымі наступствамі эпідэміі

01.05.2020 17:03
На падтрымку эканомікі дадаткова накіроўваецца 900 млн злотых (больш за 198 млн еўра).
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Сейм Польшчы прыняў трэці па ліку пакет законаў, накіраваных на барацьбу з эканамічнымі наступствамі эпідэміі каранавіруса. У прыватнасці, на падтрымку эканомікі дадаткова накіроўваецца 900 млн злотых (больш за 198 млн еўра).

Трэцяя частка антыкрызісных дзеянняў таксама прадугледжвае падтрымку пасажырскіх чыгуначных і аўтобусных кампаній. Акрамя таго, Сейм падтрымаў прапанову левых і цэнтра-правых сіл аб павышэнні зарплат настаўнікам.

Адначасова правая большасць Сейма адхіліла апазіцыйную прапанову аб прыпыненні на паўгода сплаты іпатэчных крэдытаў.

Акрамя таго, ніжняя палата парламента не падтрымала прапанову апазіцыі, якая б гарантавала медработнікам штотыднёвыя тэсты на каранавірус за кошт дзяржбюджэту.

вс