Беларуская Служба

16 гадоў таму Польшча стала членам Еўрасаюза

01.05.2020 15:48
Далучэнне Польшчы да ЕС было адобранае грамадзянамі на рэферэндуме – за ўступленне выказалася больш за 77% палякаў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Positiffy

16 гадоў таму Польшча і дзевяць іншых краін уступілі ў Еўрапейскі Саюз. 1 мая 2004 года колькасць краін ЕС павялічылася з 15 да 25 – гэта было найбуйнейшае за ўсю гісторыю пашырэнне еўрасупольнасці.

Далучэнне Польшчы да ЕС было адобранае грамадзянамі на рэферэндуме – за ўступленне выказалася больш за 77% палякаў. Рашэнне аб прыняцці Польшчы і іншых краін у члены Еўрапейскага Саюза было прынятае на саміце ЕС у снежні 2002 года ў Капенгагене.

1 мая 2004 года ў Еўрасаюз уступілі Польшча, Кіпр, Чэхія, Эстонія, Літва, Латвія, Мальта, Славакія, Славенія і Венгрыя.

У 2007 годзе ЕС пашырыўся на Румынію і Балгарыю, а ў 2013 годзе – на Харватыю.

Сёння членамі ЕС, пасля выхаду з яго Вялікабрытаніі на пачатку бягучага года, з'яўляюцца 27 краін.

вс