Дзень сцяга – адно з самых маладых дзяржаўных святаў Польшчы. Сейм зацвердзіў яго ў 2004 годзе. Асноўная мэта свята – гэта пашырэнне ведаў пра дзяржаўную сімволікі Польшчы, ды ўмацаванне нацыянальнай самасвядомасці.
Выбар гэтай даты ня быў выпадковым ды мае глыбокае гістарычныя абгрунтаванне. 2 траўня 1945 года салдаты 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ўзнеслі польскі сцяг над зрынутым Берлінам.
Акрамя таго, у часы камуністычнай Польшчы ўлада забараняла вывешваць нацыянальныя сцягі ў дзень 2 траўня. Гэта было звязана з тым, што ўлада асцерагалася праяўлення грамадзянскай пазіцыі напярэдадні, забароненага ў тыя часы, Дня Канстытуцыі. Таксама 2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа.
эж