Беларуская Служба

Кандыдат нацыяналістаў, у выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах, паабяцаў увесці ў Сейм палякаў замежжа

02.05.2020 14:34
 Кшыштаф Босак заявіў, што правядзе рэформу парламенцкай сістэмы, паводле якой, абранне ў Сейм палякаў замежжа стане магчымым.
Кшыштаф Босак PR

Кандыдат у прэзідэнты ад нацыяналістычнай групоўкі «Канфедэрацыя» Кшыштаф Босак заявіў, што правядзе рэформу парламенцкай сістэмы, паводле якой, абранне ў Сейм палякаў замежжа стане магчымым. На прэсавай канферэнцыі Босак нагадаў, што ўвядзенне палякаў замежжа ў парлманет, з'яўляецца адным з яго перадвыбарчых абяцанняў:

-Пакуль мы не вызначаем колькі дэпутатаў з-за межаў Польшчы павінны трапіць у парламент. Гэта пытанне будзе падрабязна абмеркавана пазней. Аднак справа не павінна кончыцца на пустых словах і абяцаннях. Палякі замежжа прыўнясуць многае ў нашу парламенцкую дыскусію.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 10 траўня. Упершыню волевыяўлення палякаў адбудзецца завочна.

IAR/эж