Каталіцкі Касцёл Польшчы сёння ўзгадвае святога Андрэя Баболя, прэсвітара і пакутніка, нябеснага заступніка Польшчы. 16 траўня 1657 года Андрэя Баболя панёс пакутніцкую смерць ад рук казакоў.
Паводле канону Касцёлу, у 1909 годзе Андрэй Баболя аб’явіўся ў Вільні. Святы прадказаў заканчэнне падзелаў Рэчы Паспалітай і будучы росквіт Радзімы, у выпадку, калі яго абяруць нябесным заступнікам Польшчы.
Настаяцель Санктуарыума святога Андрэя Баболі ў Страхоціні, роднай вёсцы святога, ксёндз Юзэф Ніжнік падкрэслівае, што Баболя з’яўляецца незвычайным заступнікам палякаў:
-Ён паведаміў вельмі важную рэч – мы павінны яго пачытаць. Ён прапанаваў народу дапамогу і менавіта з гэтае прычыны Страхоціна стала такім важным месцам для Польшчы. Бо сюды прыязджаюць самыя высокія кіраўнікі дзяржавы, каб прасіць у Андрэя Бабаолі аб нябесным заступніцтве. Андрэй Бабаоля трапіў у нашу гісторыю, каб дапамагаць вырашаць склданаыя праблемы Польшчы.
Святы Андрэй Бабаоля быў звязаны з Беларусюю. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа, Вільні, Бабруйска, Плоцка і ў Пінску.
Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-67 схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакоў палкоўніка.
Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Нямеччыне.
Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзіяў.
IAR/PAP/эж