На ўзбраенне паветрана-дэсантных падраздзяленняў Войска Польскага паступілі першыя экзэмпляры аўтамабіля AERO 4x4. Да 2022 года армія атрымае 80 адзінак аўто.
AERO 4x4 – гэта машына польскай распрацоўкі і вытворчасці. Айчынныя інжынеры стварылі яе спецыяльна для дэсантных войск. Аўтамабіль можна лёгка перакінуць у месца баявых аперацый, у тым ліку скінуць на парашутах на спецыяльнай дэсантнай платформе.
Вышыня AERO 4x4 – крыху больш за 2 м, даўжыня – каля 4 м, а шырыня – больш за 2 м. На аўтамабілі ўстаноўлены дызельны рухавік аб'ёмам у 4,1 л і магутнасцю ў 131 конскую сілу.
Першыя 15 аўтамабіляў з 15 прычэпамі паступілі на службу ў 6-ю паветрана-дэсантную брыгаду імя генерала Станіслава Сасабоўскага, якая дыслакуецца ў Кракаве.
вс