Першыя вынікі аналізу не сведчаць пра тое, што адмена некаторых абмежаванняў прычынілася да росту колькасці заражаных. Пра гэта паінфармаваў прэс-сакратар Міністэрства здароўя Польшчы Войцех Андрусевіч:
-Акрамя аднаго ваяводства, Сілескага, дзе паказнік хуткасці распаўсюду каранавіруса складае 1,33, гэты паказнік ніжэйшы за адзін. Гэта значыць, што адзін хворы заражае менш, чым аднаго чалавека.
Ён паінфармаваў, што ў дадзены момант у Польшчы няма новых ачагоў хваробу. 45% усіх захварэўшых ужо выздаравелі. Агулам дыягназ Covid-19 пастаўлены 21 867 пацыентам, памерла 1 013 чалавек.
ав