Беларуская Служба

Міністр марской гаспадаркі: РФ усімі сіламі спрабуе заблакаваць будаўніцтва канала праз Віслінскую касу

26.05.2020 15:06
Працы па будове каналу працягваюцца згодна з графікам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Twitter/Min. Gospodarki Morskiej i Żeglugi Śródlądowej

-Будаўніцтву суднаходнага канала праз Віслінскую касу нічога не пагражае, хоць Расія робіць усё, каб яго заблакаваць, – заявіў міністр марской гаспадаркі і рачнога флоту Польшчы Марэк Грубарчык.

-Расія зробіць усё, каб заблакаваць гэтую інвестыцыю. Пры горшым варыянце Масква зробіць гэта з дапамогай польскага кандыдата на пасаду прэзідэнта, – заявіў у аўторак, 26 траўня, Марэк Грубарчык. Гаворка ідзе пра заяву мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага, які абвясціў, што, калі ён стане прэзідэнтам, то прыпыніць будаўніцтва канала.

-Расія хоча заблакаваць гэтыя інвестыцыі па той прычыне, што гэта дапаможа ўмацаваць пазіцыю ўсходняй часткі Польшчы і стане альтэрнатывай для нашых усходніх суседзяў, – сказаў міністр.

Як ён запэўніў, «інвестыцыі не скампраметаваныя», і працы працягваюцца згодна з графікам.

Марэк Грубарчык падкрэсліў, што інвестыцыі ў будаўніцтва суднаходнага канала на Віслінскай касе ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з законам, былі атрыманыя ўсе дазволы.

ав