Беларуская Служба

Колькасць носьбітаў каранавіруса павялічылася ў Польшчы на 229 чалавек

27.05.2020 11:34
Агулам па краіне налічваецца 22 тыс. 303 носьбіты каранавіруса. 
         ,        . , 27  2020
Аддзяленне інтэрсіўнай тэрапіі Цэнтральнай клінічнай бальніцы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы, якая на час эпідэміі пераўтвораная ў інфекцыйны шпіталь. Варшава, 27 мая 2020 годаPAP/Leszek Szymański

З вечара ў аўторак па сераду раніцай колькасць носьбітаў каранавіруса SARS-CoV-2 павялічылася ў Польшчы на 229 чалавек, памёр адзін пацыент – 77-гадовая жанчына, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Агулам па краіне налічваецца 22 тыс. 303 носьбіты каранавіруса. Ад хваробы COVID-19, якая можа развіцца ў выніку SARS-CoV-2, у Польшчы памерла 1025 чалавек, 10 330 чалавек выздаравела, у тым ліку 310 – за мінулыя суткі.

Агулам у свеце налічваецца больш за 5 млн 700 тыс. носьбітаў каранавіруса з пацверджаным лабараторнымі тэстамі дыягназам. У выніку развіцця COVID-19 памерла больш за 352 тыс. 500 чалавек, а выздаравела больш за 2 млн 450 тыс.

вс