Еўрапейская камісія прапануе Польшчы больш за 37 мільярдаў еўра ў форме незваротных грантаў на рэканструкцыю пасля пандэміі, – даведалася брусельскага карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
Усяго камісія плануе выдзеліць Польшчы звыш 63 мільярдаў еўра ў выглядзе грантаў і крэдытаў. Такім чынам Польшча стане чацвёртай краінай ЕЗ па велічыні атрыманай падтрымкі пасля Італіі, Іспаніі ды Францыі.
Італія атрымае найбольш – амаль 82 мільярды еўра, Іспанія – больш за 77 мільярдаў, а Францыя 64 мільярды.
У цэлым антыкрызісны фонд, прапанаваны Еўракамісіяй, павінен скласці 750 мільярдаў еўра, з якіх 500 мільярдаў будуць выдзеленыя ў форме беззваротнай дапамогі, а 250 мільярдаў – пазыкі з нізкімі працэнтамі.
Канчатковае рашэнне будзе залежыць ад вынікаў перамоў паміж краінамі-чальцамі ЕЗ. Пакуль паміж імі няма згоды. Краіны Поўдня патрабуюць толькі грантаў, у той час як «ашчадная чацвёрка», што складаецца з Нідэрландаў, Аўстрыі, Швецыі ды Даніі, заявіла, што пагаджаецца толькі на крэдыты. Польшча разглядае абедзве магчымасці.
ПР/юл