Беларуская Служба

Схаваныя ў кавунах ірваліся на Захад

27.05.2020 19:02
Польскія памежнікі перапынілі спробу нелегальнай міграцыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Elvira Urquijo A. Dostawca: PAP/EPA

Нелегалы схаваліся ў машыне, што перавозіла кавуны. Іх знайшлі на тэрыторыі Падкарпацкага ваяводства.

Два нелегальныя мігранты з Афганістана, якія хаваліся ў грузавіку з кавунамі, былі затрыманыя ў горадзе Барвінек у Падкарпацкім ваяводстве Польшчы.

Афганцы хацелі даехаць да Германіі, і, думаючы, што яны ўжо ў на месцы, паспрабавалі выйсці з прычэпа грузавіка.

Кіроўца машыны, занепакоены гукамі, якія даходзяць з прычэпа, апавясціў памежнікаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Тыя затрымалі двух афганцаў ва ўзросце 18 і 41 гадоў. Высветлілася, што яны заплацілі кантрабандыстам у Грэцыю па 4 тысячы еўра за нелегальны вываз з Грэцыі.

Па рашэнні акруговага суда ў Саноку замежнікі былі змешчаны на 3 месяцы ў Цэнтр аховы іншаземцаў Беластоку. З пачатку 2020 года супрацоўнікі памежнай службы з аддзелу Бяшчады затрымалі 40 нелегальных мігрантаў.

Звычайна замежнікі разглядалі Польшчу як краіну транзіту на шляху да Заходняй Еўропы.

юл