Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пачынаецца 60-ы Кракаўскі кінафестываль

31.05.2020 12:01
У гэтым годзе мерапрыемства цалкам адбываецца ў Інтэрнэце.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFer Gregory/shutterstock.com

170 фільмаў у чатырох конкурсах і восем суправаджальных імпрэзаў – так выглядае 60-ы Кракаўскі кінафестываль. У праграме прэм'еры лепшых дакументальных фільмаў, кароткаметражных і анімацыйных карцін з Польшчы і свету.

У гэтым годзе мерапрыемства цалкам адбываецца ў Інтэрнэце, – распавядае дырэктар фестывалю Кшыштаф Герат (Krzysztof Gierat):

- Гэта надзвычайная магчымасць для ўсіх, хто ніколі не меў нагоды прыехаць у Кракаў. На сайце www.krakowfilmfestival.pl створаны адмысловы інтэрнэт-кінатэатр. Паказы будуць даступныя па ўсёй краіне. Пасля кожнага паказу будуць сустрэчы. Мы будзем сустракацца з рэжысёрамі і герояміфільмаў. Кожны вечар будуць адмысловыя мерапрыемствы, а раніцай крытычныя дыскусіі з удзелам экспертаў.

Падчас фестывалю пройдуць паказы фільма «Акушэрка» пра акушэрку ў канцлагеры Аўшвіц-Біркенаў Станіславу Ляшчынскую. Рэжысёр Марыя Стахурска (Maria Stachurska) падкрэслівае феномен гераіні фільма, якая прыняла тры тысячы родаў. «У трагічных умовах канцлагера акушэрка Станіслава Ляшчынска змагалася за кожнае жыццё, – кажа рэжысёр. – Яна казала, што не забʼе, і, нягледзячы на загад, ратавала дзяцей, асабліва габрэйскіх. Калі ёй гэта ўдавалася, яна аддавала іх рускім і югаслаўскім жанчынам, каб гэтыя дзеці маглі выжыць. Ні адно дзіця, ні маці не памерлі падчас родаў», – падкрэсліла рэжысёр «Акушэркі« Марыя Стахурска.

60-ы Кракаўскі кінафестываль прадоўжыцца да 7 чэрвеня. Больш інфармацыі на сайце www.krakowfilmfestival.pl

ІАР ПР/нг